Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У кастрычніку Святы Айцец сустрэнецца з сем’ямі розных краін свету |
Святы Айцец
|
05.02.2013 12:22 |
Восенню Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з сем’ямі, які прыбудуць у Рым з розных краін свету з нагоды Года веры. Аб гэтым стала вядома 4 лютага падчас прэзентацыі актаў Сусветнай сустрэчы сем’яў.
Як інфармуе Ватыканскае радыё, сустрэча будзе праходзіць 26–27 кастрычніка 2013 г. Яе арганізатарамі з’яўляюцца Папская рада па справах сям’і і Папская рада па новай евангелізацыі. Пілігрымка да магілы апостала Пятра стане цудоўнай «магчымасцю для малітвы за ўсе сем’і ў свеце і разважання аб сям’і як месцы евангелізацыі і калысцы веры».
У праграме сустрэчы прадугледжана малітва на плошчы Св. Пятра, а таксама ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліць Папа. Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Больш падрабязная інфармацыя аб падзеі будзе прадстаўлена пазней на сайце Папскай рады па справах сям’і www.famiglia.va.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.