Кардынал Тарчызіо Бэртонэ да Папы: дзякуем за прыклад простага і пакорнага працаўніка ў вінаградніку Пана |
Святы Айцец |
14.02.2013 10:34 |
«Дзякуем за прыклад простага і пакорнага працаўніка ў вінаградніку Пана, працаўніка, які ўмеў кожную хвіліну рабіць тое, што найважнейшае: несці Бога людзям і весці людзей да Бога», — такімі словамі падзякаваў Святому Айцу Бэнэдыкту XVI Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду, 13 лютага. Кардынал дадаў, што не толькі Касцёл, але і ўвесь свет прыняў вестку аб рашэнні Пантыфіка скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра з глыбокім узрушэннем і вялікай павагай. «Аднак трэба заўважыць, што нашы сэрцы перапоўнены смуткам», — сказаў іерарх, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. (AG) |