Святы Айцец у Папяльцовую сераду: узнагарода справядлівага — сам Бог |
Святы Айцец |
14.02.2013 10:52 |
«Навяртанне магчымае як ласка, калі з’яўляецца дзеяннем Бога, плёнам веры ў Яго міласэрнасць. Яно становіцца канкрэтнай рэчаіснасцю нашага жыцця толькі тады, калі ласка Бога пранікае нас», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў Папяльцовую сераду 13 лютага. На літургію прыбыла мноства вернікаў, каб развітацца з Пантыфікам. Па словах Папы, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, «перажыванне Вялікага посту ў больш глыбокай і бачнай касцёльнай камуніі з’яўляецца пакорным і каштоўным знакам для тых, хто далёкі ад веры». (AG) |