Бэнэдыкт XVI: Пан побач з кожным з нас |
Слова Папы |
17.05.2010 12:21 |
У гэты дзень, як адзначыў Пантыфік, Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, а таксама Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі, які сёлета праходзіць пад дэвізам «Святар і душпастырства ў лічбавым свеце: новыя мас-медыя ў служэнні Слова». У нядзельным чытанні з Евангелля апавядаецца аб развітанні Хрыста з вучнямі, аднак, як падкрэсліў Святы Айцец, Езус застаецца з намі назаўсёды ў новай постаці. Святы Бэрнард Клервоскі кажа, што Унебаўшэсце Пана адбываецца ў трох плоскасцях: «першай з’яўляецца хвала змёртвыхпаўстання, другой — сіла суджэння і трэцяй — знаходжанне праваруч Айца». Перад гэтым адбылося благаслаўленне вучняў, якое рыхтуе іх да прыняцця Духа Святога, каб збаўленне абвяшчалася паўсюдна. Пан скіроўвае позірк Апосталаў да Неба, асабліва праз слова і сакрамэнтальнае дзеянне. У сувязі з гэтым Папа заклікаў дзяцей і моладзь, якія ў гэты велікодны перыяд атрымаюць сакрамэнт канфірмацыі, заставацца вернымі Божаму слову і атрыманай навуцы, са шчырым сэрцам прыступаць да сакрамэнту пакаяння і Эўхарыстыі з усведамленнем таго, што былі абраны, каб сведчыць аб Праўдзе. |