Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканскі іерарх пра небяспеку цэлебрацыі літургіі шматлікімі святарамі |
Рымская курыя |
11.07.2012 14:53 |
Кардынал Рэйманд Лео Бёрк, Прэфект Вярхоўнага Трыбуналу Апостальскай сігнатуры, лічыць, што канцэлебрацыя Эўхарыстыі групай святароў можа прывесці да змяншэння ўнікальнасці іх ролі ў літургіі. «Калі такое паўтараецца занадта часта, у святара можа развіцца адчуванне, што ён адзін з удзельнікаў Эўхарыстыі, хоць на самой справе ён святар, які складае ахвяру святой Імшы», — патлумачыў кардынал 9 ліпеня на канферэнцыі ў ірландскім горадзе Корк. Як паведамляе Ватыканскае радыё, кіраўнік вышэйшай судовай інстанцыі Ватыкана лічыць, што канцэлебрацыя характэрна для ўрачыстай літургіі з удзелам біскупа або яго прадстаўніка. Калі гэта адбываецца ў супольнасці саміх святароў — гэта супярэчыць лацінскай літургічнай традыцыі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.