Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад да прыхільнікаў перадсаборнага абраду: добрая справа захоўваць багацці, якія ўзрасталі ў веры і малітве Касцёла
Дзяржава Ватыкан
07.11.2012 13:31

«Добрая справа захоўваць багацці, якія ўзрасталі ў веры і малітве Касцёла, і даць ім належнае месца, пры гэтым поўнасцю прызнаючы каштоўнасць і святасць звычайнай формы рымскага абраду», — падкрэсліў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ ў паведамленні, накіраваным ад імя папы Бэнэдыкта XVI з нагоды 5-й гадавіны Апостальскага паслання «Summorum Pontificum», якое ўступіла ў сілу 14 верасня 2007 г.

Як адзначаецца ў паведамленні, у Год веры, які адкрыўся падчас святкавання Касцёлам 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору, «Святы Айцец заклікае ўсіх вернікаў сведчыць перш за ўсё аб адзінстве ў веры», бо «менавіта такім чынам яны змогуць быць актыўнымі дзеячамі новай евангелізацыі».

Кардынал Бэртонэ дадае, што праз Апостальскае пасланне «Summorum Pontificum» Папа «пажадаў адказаць на чаканні вернікаў адносна літургічных формаў». Пасланне было зачытана з нагоды міжнароднай пілігрымкі ў Рым, што завяршылася ў базыліцы св. Пятра літургіяй паводле перадсаборнага абраду, якую ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Антоніо Канісарэс. Як паведамляе Ватыканскае радыё, у набажэнстве ўдзельнічалі члены груп, звязаных з выкарыстаннем Імшала, адобранага папам Янам XXIII у 1962 г., які дзейнічаў да саборных рэформ.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме