Кардынал Кох: у літургічнай рэформе трэба адкрыць сапраўдную спадчыну Сабору |
Рымская курыя |
05.01.2013 13:25 |
«Пытанні літургічнай рэформы цесна звязаны з правільнай інтэрпрэтацыяй Другога Ватыканскага Сабору», — адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох. Аб гэтым іерарх сказаў у размове з аўстрыйскім каталіцкім сайтам kath.net. Па словах кардынала, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, кажучы аб рэформе, трэба высветліць, ці мае яна на ўвазе парыванне з ранейшай гісторыяй і стварэннем чагосьці новага. У выпадку з літургічнай рэформай — яе трэба разумець, паводле іерарха, як знаходжанне першаснай формы літургіі, у адпаведнасці з Традыцыяй Касцёла. (AG) |