У Ватыкане будзе падрыхтаваны падручнік па правільнай цэлебрацыі літургіі |
Рымская курыя |
18.01.2013 11:06 |
Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў падрыхтуе падручнік, які дапаможа святарам правільным чынам цэлебраваць святую Імшу, а вернікам — лепш удзельнічаць у ёй. Аб гэтым паведаміў прэфект ведамства кардынал Антоніо Канісарэс Лавэра. Па словах іерарха, падручнік можа выйсці ужо летам бягучага года. Удзельнікі Імшы, па словах прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, павінны засяродзіць увагу на Хрысце, які прысутнічае ў алтары, скіраваным на ўсход. Таму кардынал назваў памылковым змяшчэнне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў бакавой капліцы. Няправільнымі іерарх лічыць таксама размовы вернікаў перад літургіяй і недастатковую падрыхтоўку да яе. (AG) |