Кардынал Равазі: на «Падворку язычнікаў» у Партугаліі ўдалося пераадолець розніцу паміж веруючымі і няверуючымі |
Рымская курыя |
18.11.2012 21:21 |
Старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі вельмі задаволены тым, як прайшоў 16–17 лістапада «Падворак язычнікаў» у партугальскіх гарадах Гімарайншы і Бразе. Як адзначыў іерарх, мерапрыемства ахапіла «амаль увесь гарызонт культуры, чалавецтва, грамадства, сучаснай духоўнасці». Па словах кардынала, падчас дыскусіі на тэму «Каштоўнасць жыцця» ўдалося пераадолець розніцу, якая часта ўзнікае паміж веруючымі і няверуючымі вакол пытання таямніцы і боскасці. «Усе мы з’яўляемся жывымі істотамі з той жа самай свядомасцю, свабодай, магчымасцю задаваць пытанні», — падкрэсліў старшыня Папскай рады. Перад ад’ездам з Партугаліі іерарх заклікаў мясцовых католікаў «мець вочы, адкрытыя на свет», быць салідарнымі і падтрымліваць справядлівасць — нават калі гэта патрабуе «моцных словаў». (AG) |