Кардынал Равазі: мастацтва і вера — сёстры, бо прадстаўляюць нябачнае, якое становіцца бачным |
Рымская курыя |
16.11.2012 13:09 |
Як адзначыў кардынал Равазі, Апостальская Сталіца не баіцца сучаснага мастацтва. Па словах іерарха, «мастацтва і вера з’яўляюцца сёстрамі, якія зноў павінны прамаўляць адзіным голасам, бо абедзве яны прадстаўляюць нябачнае, якое становіцца бачным». Старшыня ватыканскага ведамства дадаў, што паміж імі неабходна паляпшэнне адносінаў, параненых адсутнасцю ў сучасным мастацтве хрысціянскай сімвалічнай мовы. Кардынал заўважыў таксама недахопы ў сучаснай сакральнай архітэктуры, якая ў апошнія гады нярэдка мае мала супольнага з духоўнасцю. Прыкладам гэтага з’яўляюцца «касцёлы, якія не запрашаюць да трансцэндэнтнага». (AG) |