Пасланне на Дзень барацьбы з праказай скіраваў старшыня Папскай рады |
Рымская курыя |
26.01.2013 09:20 |
У 2011 годзе ў свеце было зафіксавана 220 тысяч выпадкаў новых захворванняў на праказу. Аб гэтым гаворыцца ў пасланні старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя арцыбіскупа Зыгмунта Зімоўскага на Сусветны дзень барацьбы з праказай, які будзе адзначацца ў нядзелю, 27 студзеня. Па словах арцыбіскупа, якія прыводзіць Ватыканскае радыё, новыя выпадкі захворванняў сведчаць аб недастатковым доступе людзей да сродкаў дыягностыкі, недастатковай адукацыі і аб вялікай патрэбе гігіенічна-санітарных дзеянняў. Разам з тым старшыня Папскай рады падкрэслівае, што праказа — не смяротнае захворванне і паддаецца лячэнню, як і многія іншыя хваробы, якія тым не менш, дадае іерарх, прыводзяць да смерці тысяч чалавек або да цяжкага калецтва, асабліва ў найбольш бедных краінах. (AG) |