Кардынал Садана да журналістаў: падзеі ў Касцёле трэба перажываць у духу веры |
Рымская курыя |
19.02.2013 11:49 |
Падзеі, звязаныя з адстаўкай Бэнэдыкта XVI, неабходна перажываць у духу веры і любові да Касцёла. На гэта звярнуў увагу кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў. У інтэрв’ю італьянаскаму выданню «Il Messaggero» іерарх нагадвае, што Касцёлам ужо больш за два тысячагоддзі кіруе Дух Святы, рэалізуючы сваю місію ў розныя часы, у розных стылях, праз розных людзей. Кардынал выказаў жаль, што ў апошніх падзеях заўважаецца толькі чалавечы аспект, дадаўшы, што звышнатуральная візія гісторыі Касцёла, якой не хапае мас-медыя, без веры цяжкая для зразумення. «Безумоўна, мас-медыя маюць пэўнае права прыводзіць усе магчымыя дэталі, хоць хрысціянскія журналісты павінны, аднак, даваць бачанне менш павярхоўнае, менш зямное», — адзначыў дэкан Калегіі кардыналаў. Іерарх пры гэтым выказаў разуменне, «што той, хто не ведае Касцёла ці не валодае яго рэлігійнай візіяй, займаецца маргінальнымі дробязямі, а не тым фактам, што Касцёл ідзе наперад дзякуючы дзеянню Бога». (VGr) |