Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чэхія: у рамках перапісу насельніцтва можна заявіць аб рэлігійнай прыналежнасці
31.03.2011 12:22

Публічна прызнацца ў сваёй веры заклікае выбітных асоб група чэшскіх католікаў. У рамках перапісу насельніцтва яны маюць магчымасць задэклараваць сваю рэлігійную прыналежнасць.

Акцыя распачалася 26 сакавіка адначасова з перапісам насельніцтва. Яна заклікае дапамагчы ў замацаванні ідэнтычнасці вернікаў, якія часта баяцца рэакцыі тых, хто лічыць сябе няверуючым. У падрыхтаваных відэароліках рэжысёры, акцёры, навуковыя супрацоўнікі сведчаць пра сваю веру.

Падчас перапісу насельніцтва Чэхіі ў 2001 г. веруючымі прызналі сябе 32,2 % жыхароў. 26,8% назвалі сябе католікамі. У той жа час 59% задэкларавалі сябе няверуючымі, а 8,8% не вызначыліся ў гэтым пытанні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.