Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
|
Выстава ў Рыме прадстаўляе пераслед Касцёла ў камуністычнай Чэхаславакіі |
|
26.11.2012 15:10 |
|
У Папскім універсітэце святога Крыжа ў Рыме 26 лістапада адкрылася выстава, прысвечаная пераследу Касцёла ў камуністычнай Чэхаславакіі. Экспазіцыю «Дыктатура супраць надзеі» адкрыў прымас Чэхіі арцыбіскуп Пражскі Дамінік Дука.
Як інфармуе Седмица.ru, выстава ахоплівае перыяд з 1948 па 1989 гг. Яна праходзіць у межах Года веры і 1150-гадовага юбілею стварэння славянскай пісьменнасці.
У 1948 г. камуністычная партыя заняла вядучую пазіцыю ў палітычнай сістэме Чэхаславакіі. З той пары пачаўся жорсткі кантроль над каталіцкім духавенствам з боку ўлады. Вернікі падвяргаліся дыскрымінацыі ў розных сферах грамадскага жыцця.
У адказ на пераслед Касцёл стварыў у краіне падпольныя навучальныя ўстановы, пачаў нелегальна друкаваць перыядычныя выданні. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.