Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Еўрапарламент узгадаў асобу Яна Паўла ІІ
12.05.2011 17:18

Дэпутаты Еўрапейскага парламента звярнулі ўвагу на значэнне Паныфікату Яна Паўла ІІ для Еўропы і свету. Сустрэча пад назвай «Пантыфік глабальных выклікаў» прайшла 11 мая 2011 г. у Страсбургу.

Па словах пастаяннага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы кс. прэлата Альдо Джордано, Вялікі Папа часта звяртаўся да праблем Еўропы. Аб гэтым сведчаць звыш тысячы пасланняў, Спецыяльнае пасяджэнне Сіноду Біскупаў для Еўропы. Іерарх адзначыў, што Ян Павел ІІ заўсёды клапаціўся пра самасвядомасць еўрапейцаў.

У сваю чаргу старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк падкрэсліў цэнтральны матыў Пантыфікату Яна Паўла ІІ, якім была пашана годнасці чалавека.

«Ён меў моцнае пачуццё дабра і жаданне чыніць тое, што найлепшае, і калі можна назваць гэта палітыкай, мы павінны наследаваць яго», — адзначыў Бузэк.  

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.