Ежы Бузэк: голас Папы павінен прагучаць у Еўрапарламенце |
01.03.2011 14:51 |
У размове са Святым Айцом Ежы Бузэк узгадаў візіт яго папярэдніка Яна Паўла ІІ у Брусель (Бельгія), дадаўшы, што і сёння голас Папы павінен прагучаць у парламенце. Запрашэнне наведаць Еўрапарламент Бэнэдыкт XVI атрымаў тры гады таму, і яно, па словах Ежы Бузэка, застаецца актуальным. Гэты візіт дапамог бы вынесці на абмеркаванне такія пытанні, як значэнне хрысціянскай адметнасці Еўропы і павага да рэлігійнай свабоды. «Варта ўзгадаць аб нашых хрысціянскіх каранях і звярнуцца да глыбокай веры, якую падзяляюць мільёны еўрапейцаў, — падкрэсліў старшыня Еўрапарламента. — Тут, у Апостальскай Сталіцы, адчуваецца гэтая вялікая сіла хрысціянства. Мы з Папам размаўлялі аб сітуацыі хрысціян у розных частках свету, асабліва на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Як вядома, Еўрапарламент неаднаразова ўзгадваў аб хрысціянах, якія падвяргаюцца пераследу». |