У пошуку прыгажосці. У Маскве прайшла праваслаўна-каталіцкая канферэнцыя |
19.04.2012 15:18 |
Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт (Масква) і Каталіцкі ўніверсітэт Святога Сэрца (Мілан). У пасланні да ўдзельнікаў канферэнцыі ардынарый дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы адзначыў, што адна з мэтаў канферэнцыі — «прапаноўваць бачанне прыгажосці там, дзе Бог захоча сябе паказаць». Гэта прыгажосць ахвярнага подзвігу, моцнай сям’і, прыгажосць даверу Богу, пераходу з часу ў вечнасць. «У кожным аспекце жыцця, за выключэннем граху, можам знайсці прыгажосць Боскага вобразу», — адзначыў арцыбіскуп. |