У Маскве пройдзе форум багасловаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы |
10.11.2011 15:23 |
Арганізатарамі форуму з’яўляецца каталіцкая архідыяцэзія Маці Божай у Маскве і Ордэн францішканаў у Расіі. Выступленні ўдзельнікаў будут прысвечаны розным аспектам існавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай еўрапейскай культуры, багасловію і гісторыі культуры. Форум закране пытанні перадачы хрысціянскіх каштоўнасцяў праз духоўную літаратуру, працы над фарміраваннем каштоўнасцяў у студэнцкім асяроддзі, пытанне поглядаў Касцёла на Інтэрнэт. Арганізатары сустрэчы ўпэўнены, што культура сучаснага грамадства і яе ўплыў на асобу чалавека з’яўляецца агульнай справай усіх хрысціянаў. |