Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Італьянскі іерарх: сатанінская культура бесперашкодна распаўсюджваецца праз Інтэрнэт
24.04.2012 15:53

На мінулым тыдні ў Рыме і Балоніі прайшлі канферэнцыі на тэму экзарцызму. Арганізатарам форумаў выступіла Кангрэгацыя па справах Духавенства. У сустрэчы прыняло ўдзел больш за 200 асоб, у асноўным святары.

Галоўны дакладчык біскуп Луіджы Негры, член камісіі веравучэння італьянскага епіскапату, адзначыў, што падчас форуму абмяркоўваўся феномен экзарцызму ў яго розных аспектах. Іерарх нагадаў, што Касцёл мае тую ж моц выгнання злых духаў, якую меў Хрыстус падчас сваёй публічнай дзейнасці.

Сучаснае чалавецтва пакутуе ад дзейнасці д’ябла, што часта прыводзіць да апантанасці. Удзельнікі канферэнцыі прыйшлі да высновы, што дзеянне злых духаў правакуецца самім чалавекам праз кантакт з акультызмам і яго праявамі і можа мець характар залежнасці, прыгнёту і апантанасці.

Як адзначае Ватыканскае радыё, біскуп Негры звярнуў увагу на тое, што сёння сатанінская культура бесперашкодна распаўсюджваецца праз Інтэрнэт. Усё часцейшай з’явай становяцца сатанінскія секты, якія намагаюцца вербаваць перш за ўсё моладзь. Таму душпастыры павінны клапаціцца перш за ўсё аб людзях, якія жывуць у цяжкіх духоўных умовах.

Гаворачы аб ролі экзарцыстаў, іерарх падкрэсліў, што яны павінны выконваць сваё заданне з надзеяй, як справу міласэрнасці, клапоцячыся аб узроастанні сваёй веры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.