Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распаўсюджанай і сур’ёзнай праблемай у Анголе з’яўляецца чараўніцтва
27.09.2010 15:15
Шырока распаўсюджанай з’явай і вельмі сур’ёзнай праблемай для Анголы сёння з’яўляецца чараўніцтва. Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю агенцтву «Fides» біскуп Каксіта Антоніо Джака.
 
На думку іерарха, прычынай шырокага распаўсюджвання чараўніцтва ў афрыканскай краіне з’яўляецца невуцтва, непісьменнасць і няведанне асноваў хрысціянства большасцю жыхароў Анголы. Вера тых, хто давярае чараўніцтву, дадаў біскуп, «недастаткова моцная, каб зрабіць Хрыста адзіным адказам на ўсе выклікі ў сваім жыцці».

Як адзначыў іерарх, Касцёл у Анголе распачаў новую евангелізацыю краіны. Гэта з’яўляецца нялёгкай задачай: па словах біскупа, хоць касцёлы поўныя ў нядзелю, насельніцтва недастаткова навернута ў хрысціянства і пакуль не можа супрацьстаяць такім выклікам, як «секты, язычніцкія вераванні і чараўніцтва».

Уплыў чараўніцтва на ангольцаў, на думку іерарха, выкліканы таксама «беднасцю, пакутамі, цяжкасцямі жыцця» ў краіне, якая і сёння, праз 8 год пасля заканчэння грамадзянскай вайны, знаходзіцца ў вялікай патрэбе.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.