Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Суматры зачыняюць хрысціянскія і будысцкія святыні
24.10.2012 12:47
Улады горада Банда Ацэх на інданезійскай выспе Суматра пад уплывам прэсінгу з боку мясцовых ісламістаў зачынілі дзевяць святыняў хрысціянскіх канфесій і шэсць будысцкіх. Усе яны знаходзяцца на тэрыторыі правінцыі Нангрое Ацэх Дарусалам, дзе дзейнічае права шарыяту.

Як перадае opoka.org.pl, старшыня Пагаднення Аб’яднанай Поўначы Суматры Верыянта Сітаханг у каментарыях журналістам патлумачыў перадумовы бягучых падзей.
 
«Духоўныя асобы вымушаны былі падпісаць дакумент, у якім яны адмаўляюцца ад рэлігійных практык у сваіх святынях да таго часу, пакуль не атрымаюць дазвол на будаўніцтва сваіх святыняў. Таксама да нас дайшлі чуткі, што пасля падпісання такога дакументу гэтыя асобы прыніжаліся», — адзначыў Сітаханг.
 
Калі рэлігійная супольнасць плануе пабудаваць новую святыню, то згодна з дэкрэтам міністраў за 2006 год яна абавязана мець у сваёй супольнасці мінімум 90 вернікаў і дадаткова — згоду 60 чалавек з іншых канфесій. Сённяшнія ўмовы, аднак, сталі яшчэ больш жорсткімі. Сёння для ўзвядзення новай святыні рэлігійная супольнасць павінна мець у сваіх шэрагах 150 вернікаў, а таксама дадатковую згоду 120 вернікаў іншых рэлігій.
 
«Такія ўмовы часта патрабуюць ад рэлігійных меншасцяў вялікіх высілкаў — 98 працэнтаў мясцовага насельніцтва вызнаюць іслам», — дадаў Сітаханг.
 
(JLS) 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.