Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Католікі Інданэзіі дапамагаюць пацярпелым ад паводку |
20.01.2013 17:45 |
Католікі Інданэзіі адгукнуліся на заклік уладаў Джакарты, пачаўшы збор прадуктаў і прадметаў першай неабходнасці для бежанцаў, якія пацярпелі ад разбуральнага паводку ў сталіцы краіны. Часткі Джакарты поўнасцю затоплены, загінулі па меншай меры 12 чалавек і дзясяткі тысяч засталіся без прытулку. На заклік уладаў аб дапамозе адгукнуліся групы валанцёраў, арганізацыі і асобныя грамадзяне. Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, на тэрыторыі Кампунг Мелаю парафія Святога Антонія прадаставіла прытулак многім бежанцам. Вернікі збіраюць для іх прадукты. Дапамозе актыўна спрыяе і епіскапат краіны, стараючыся забяспечыць неабходным жыхароў сталіцы. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.