Мальтыйскі ордэн адзначае 900-годдзе афіцыйнага заснавання |
07.02.2013 11:27 |
Як адзначае вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Мэцью Фестынг, «з аднаго боку, ордэн — гэта суверэнная структура, з іншага — гэта рэлігійны ордэн, з трэцяга — гуманітарная арганізацыя». Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Суверэнным Ваенным Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваны ў 1996 годзе. Дамова аб абмене паштовымі адпраўленнямі паміж ведамствамі была падпісана ў Рыме ў красавіку 2009 г. У гісторыі Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла і Беларусь, гонар атрымаць ордэн Вялікага Крыжа выпадаў нашым славутым землякам — дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату, ініцыятару аднаўлення Нясвіжа Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротку і яго сыну Жыгімонту Каралю, што жылі ў XVI–XVII стст. У Беларусі рыцары ордэна дзейнічалі да 1817 г., да таго часу, як землі Рэчы Паспалітай канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У сучаснай гісторыі нашай краіны першым членам Мальтыйскага ордэна 25 кастрычніка 2009 г. стаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. (SZh) |