Паслу Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі падзякавалі за сведчанне і абарону каталіцкай веры |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
19.03.2012 15:10 |
18 сакавіка 2012 г. у мінскай архікатэдры адбылася развітальная Імша з паслом Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі Паулем Фрыдрыхам фон Фурхерам. Пасля васьмі гадоў працы ў нашай краіне дыпламатычны прадстаўнік накіроўваецца на новае месца служэння — ва Украіну. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які з’яўляецца манахам-капеланам Мальтыйскага Ордэна, падзякаваў Паулю Фурхеру за сведчанне сваёй веры і дапамогу народу ў Беларусі праз справы дабрачыннасці. На «шляхетную годнасць» дыплапата ўказаў протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Па словах прадстаўніка Праваслаўнай Царквы, шляхетнасць Пауля Фрыдрыха заключаецца не толькі ў арыстакратычных каранях яго паходжання, але найперш у яго адданым служэнні Богу і народу. Памаліцца за пасла Мальтыйскага Ордэна ў гэты дзень прыйшлі і прадстаўнік Лютэранскай Царквы ў Беларусі, шматлікія прадстаўнікі дыпламатычных місій, а таксама грамадскіх установаў. На заканчэнне літургіі ў гонар Пауля Фрыдрыха прагучаў гімн-малітва «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»), а Мітрапаліт Кандрусевіч прачытаў спецыяльную малітву за дыпламата. Валянціна Крутая |
Фотарэпартаж |