Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беатыфікацыю польскіх місіянераў-мучанікаў пакажуць анлайн
04.12.2015 12:16

Польскае тэлебачанне будзе весці прамую трансляцыю беатыфікацыі першых польскіх місіянераў-мучанікаў з кракаўскай правінцыі а. Збігнева Стшалкоўскага і а. Міхала Тамашака. Трансліраваць беатыфікацыю будуць два тэлеканалы: рэгіянальны TVP Polonia і TVP.

Пачатак трансляцыі 5 снежня ў 15.50.

Будзе магчымасць убачыць трансляцыю таксама ў інтэрнэце на сайце tvpstream.tvp.pl

Дзякуючы падтрымцы TVP у 22.00 на тэлеканале TRWAM будзе паказаны паўтор перадачы.

Беатыфікацыйную святую Імшу ў г. Чымботэ ў Перу будзе цэлебраваць прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэло Амата.

Нагадаем, што айцы-місіянеры Міхал Tамашак і Збігнеў Стшалкоўскі загінулі ў Пар’якота ў Перу 9 жніўня 1991 года ад рук удзельнікаў мааісцкай тэрарыстычнай арганізацыі «Светлы шлях». Працэс беатыфікацыі трох святароў, пачаты яшчэ ў 90-х гадах, скончыўся абвяшчэннем іх мучанікамі 3 лютага гэтага года.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Перу прыме ўдзел у беатыфікацыі польскіх францішканаў 

У Перу беатыфікуюць трох місіянераў, забітых мааістамі

Перад трансляцыяй і пасля яе польскае тэлебачанне пакажа тэматычную перадачу ў прамым эфіры.

З вядучай Ёанай Лазінскай-Моляк будзе размаўляць а. Ян Марыя Шэвэк, прэс-сакратар францішканскай правінцыі Кракава, і Кшыштаф Тадэй, рэжысёр новага фільма пра мучанікаў «Жыццё не можа быць прапушчана».

У праекце прынялі ўдзел дзве дзяржаўныя тэлевізійныя станцыі – перуанская і польская.

Паводле franciszkanie.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.