Каля 10 тысяч Святых Дзвярэй адчынена ва ўсім свеце |
17.12.2015 16:48 |
З аўторка, калі Святы Айцец адчыніў Дзверы Міласэрнасці ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане, праз іх прайшло больш чым 180 тысяч паломнікаў. Ва ўсім свеце, па падліках Папскай рады па справах новай евангелізацыі, адчынена каля 10 тысяч Святых Дзвярэй. Некаторыя групы неслі на плячах крыжы, прывезеныя са сваіх парафій, іншыя ішлі за крыжам, які атрымалі ад валанцёраў у пачатку вуліцы Віа дэла Канцыліазьёнэ, што прыводзіць да базыліцы ў Ватыкане. Дзверы Міласэрнасці былі адкрытыя таксама ў кожнай дыяцэзіі свету. У пераважнай большасці адкрыццё Года Міласэрнасці адбылося ў нядзелю. Старшыня Папскай рады па справах новай евангелізацыі, якая адказвае за арганізацыю юбілею, сказаў, што, хоць не праводзілася дакладных падлікаў, але можна сказаць, што прыкладна ва ўсім свеце адчынена каля 10 тысяч Святых Дзвярэй. У некаторых дыяцэзіях ёсць адны Святыя Дзверы, у іншых — ад двух да дзевяці. Як адзначыў арцыбіскуп Рыно Фізікелла, цяперашні Юбілейны Год з’яўляецца самым дэцэнтралізаваным у гісторыі Касцёла. Паводле ekai.pl (MV) |