Урачыстасці з нагоды кананічнага ўступлення на пасаду новага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, якога прызначыў Папа Рымскі Бенедыкт XVI, адбудуцца 10 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго Эксцэленцыя праз шаснаццаць гадоў жыцця і працы ў Расіі вяртаецца на Радзіму. Ён з’явіўся на свет і вырас на Гродзеншчыне, служыў там некалькі гадоў. Аб тым, з якімі пачуццямі наступнік кардынала Казіміра Свёнтака вяртаецца ў Беларусь і з чаго пачнецца яго дзейнасць, чытачам “НГ” расказвае сам арцыбіскуп.