Спадар Цьеры Бонавентура, вывучаючы замежныя мовы, нават не думаў, што яны яму так спатрэбяцца. Акрамя родных французскай і італьянскай моў, ён валодае англійскай і нямецкай, разумее турэцкую, лацінскую і грэчаскую. У бліжэйшых планах — вывучыць рускую і кітайскую. Вось ужо сем гадоў Цьеры Бонавентура працуе прэс-сакратаром Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). Пра сваю працу, кантакты са свецкімі журналістамі і ўражанні ад Беларусі спадар Цьеры распавёў для Сatholic.by.