Чым для чалавека з'яўляецца самотнасць? Ці патрэбныя Касцёлу ў Беларусі кантэмпляцыйныя кляштары і як можна наблізіць адзінства хрысціянаў? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае бр. Яраслаў Крыловіч ОFMCap.
Першага чэрвеня ў Беларусі распачнецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У гутарцы з Catholic.by адзін з адказных за перэгрынацыю а. Сяргей Трысцень OCD распавёў пра тое, наколькі важнай з’яўляецца духоўная падрыхтоўка да гэтай падзеі, і патлумачыў, чаму нельга разглядаць перэгрынацыю як пакланенне.
У межах тыдня малітваў аб пакліканнях да святарскага і законнага служэння ў інтэрв’ю для Catholic.by біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзгадвае пра сваю святарскую фармацыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне біскуп Дзям'янка атрымаў у 1980 годзе. У той атэістычны час юнаку не дазволілі паступіць у семінарыю, таму святарскую фармацыю будучы біскуп праходзіў падпольна.
У інтэрв'ю для Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадвае пра сваё знаёмства з новаабраным Пантыфікам, разважае пра духоўную спадчыну папярэднікаў папы Францішка і дзеліцца сваімі чаканнямі ад узаемаадносін Ватыкана і Касцёла ў Беларусі.
Дзесяць гадоў журналіст Віктар Хруль працаваў прэс-сакратаром Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Сёння Віктар Хруль — рэлігійны карэспандэнт «РИА Новости», а таксама выкладчык на журфаку МДУ ў Маскве. У інтэрв’ю для Сatholic.by журналіст узгадвае сваю працу з мітрапалітам і разважае над спецыфікай супрацоўніцтва з журналістамі свецкіх СМІ.
11 лютага Святы Айцец абвясціў аб рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Пра адметнасці і каштоўнасць Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, дасягненні, якія адбыліся ў гэты час, пра рысы Папы як асобы мы запыталіся ў Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворых. Хваробы бываюць рознымі: некаторыя вылечыць прасцей, з іншымі даводзіцца змагацца ці мірыцца ўсё жыццё. І ў гэтым змаганні хворым нярэдка дапамагаюць валанцёры, якія становяцца ім сапраўднай падтрымкай. У чым сутнасць валанцёрства і чым можна дапамагчы хворым — пра гэта размаўляем з Анастасіяй Маслюк, дэфектолагам па прафесіі і валанцёрам па пакліканні.
Віктар Малышчыц — той самы астраном, відэаролік якога днямі ўскалыхнуў увесь байнэт. За два дні яго работу «БЕЛАРУСЬ: у абдымках зорак» паглядзела ўжо каля 40 тысяч (!) чалавек. Пра нечаканую славу, любімую сям’ю і незвычайнае хобі Віця — практыкуючы католік — распавёў у інтэрв’ю для Catholic.by.
Наколькі папулярна ў Беларусі рабіць ахвяраванні на дабрачыннасць? У чым небяспека спажывецкага мыслення? І чаго будзе дастаткова, каб дапамагчы бліжняму? Пра гэта і не толькі Catholic.by распавёў лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» дырэктар віцебскага «Карытас» Віталій Кульпекша.
Сёлета адзначаецца 20-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Як складваліся гэтыя адносіны? Што з рэалізаванага на дадзеным этапе можна назваць асабліва пазітыўным? І якія існуюць перспектывы ў адносінах Беларусі з Ватыканам у будучыні? Гэтыя пытанні мы задалі Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці.