«Будучыняй Касцёла на нашай зямлі, як і ўвогуле Паўсюднага Касцёла, з’яўляецца моладзь. Цешыцца сэрца, гледзячы на такую колькасць маладых людзей, якія ўсведамляюць перажываемую веру, якія прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных душпастырскіх акцыях, сустрэчах, пілігрымках, рэкалекцыях, якія займаюцца валанцёрствам... Адносна будучыні гэтай моладзі і іх веры мы можам быць спакойнымі», — адзначыў біскуп Гродзенскі ў інтэрв’ю газеце «Слова Жыцця».