Інтэрв'ю з новым дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Беларусі ксяндзом Віталіем Дабраловічам.
25 кастрычнiка ў Ватыкане завяршыўся Сiнод Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які прымаў удзел у Сінодзе, пракаментаваў гэтую падзею для Catholic.by.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і ў Ватыкане, пракаментаваў для Catholic.by працу ў моўных групах i выказаў сваё меркаванне па справаздачы з iх.
16 кастрычнiка на Сiнодзе Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, выступiлi прадстаўнiкi iншых хрысцiянскiх супольнасцяў i свецкiя аўдытары. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў для Catholic.by гэтую падзею.
Дзіцячы дом… Рознымі шляхамі трапляюць сюды ягоныя выхаванцы. Большасць з іх да таго, як з’явіцца ў дзіцячым доме, за плячыма маюць цэлы багаж болю, крыўдаў, душэўных, а то й фізічных ранаў, нанесеных блізкімі людзьмі. Самая вялікая рана — адчуванне сваёй непатрэбнасці для тых, хто яшчэ нядаўна быў блізкім.
Пасля дакладаў з малых лiнгвiстычных груп Catholic.by папрасiў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», што праходзіць у Ватыкане, адказаць на некаторыя пытаннi i выказаць свае меркаваннi адносна працы гэтага сусветнага форуму бiскупаў.
Сatholic.by паразмаўляў з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, які ўдзельнічае ў Сінодзе Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце», аб тым, што з’яўляецца найбольш важным у працы гэтага Сінода, аб істотных праблемах сучаснай сям’і і метадах душпастырства.
6 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, завяршылiся выступленнi бiскупаў па першай частцы “Instrumentum laboris” аб выклiках, якiя стаяць перад сям'ёй. Аб тым, на што была звернута ўвага на Сінодзе, Мітрапаліт падзяліўся з Catholic.by.
1 кастрычніка прызначаны новы дырэктар Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім стаў брат Андрэй Жылевіч OFMCap. Прапануем інтэрв’ю з новапрызначаным дырэктарам.
5 кастрычніка ўрачыста пачынаецца навучальны год у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. З гэтай нагоды Catholic.by публікуе інтэрв'ю з кіраўніком установы — прызначаным у жніўні на пасаду рэктара кс. Андрэем Рылкам.
4-25 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце». Касцёл у Беларусі на форуме прадставіць старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Перад пачаткам Сінода Сatholic.by задаў арцыпастыру некаторыя пытанні.
Старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначальвае Нацыянальную пілігрымку ў Ізраіль, адказаў на пытанні Catholic.by пра значэнне гэтай пілігрымкі, а таксама ўзгадаў іншыя малітоўныя падарожжы ў сваім жыцці.
Не так даўно Папа Францішак прызначыў новага дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB. Біскуп даў інтэрв’ю часопісу «Дыялог».
Пра суадносіны веры і спорту, здаровы баявы дух на хакейнай пляцоўцы і ў касцёле распавядае Уладзіслаў Занкавец, былы хакеіст і трэнер па фізічнай падрыхтоўцы ХК «Дынама-Мінск».