3–5 кастрычніка ў мінскім Чырвоным касцёле праходзіла сустрэча на тэму выхавання дзяцей і моладзі. Сваімі ведамі падзялілася з бацькамі, настаўнікамі і катэхетамі с. Марыя Квек. Сяcтра адказала таксама на пытанні Catholic.by.
Журналіст і навуковец Сцяпан Говін, аўтар кнігі «Канфесійны друк у Беларусі», які чытае на факультэце журналістыкі БДУ адмысловы спецкурс, у інтэрв’ю Catholic.by распавёў пра актуальнасць рэлігійнай тэматыкі ў Беларусі і ўзгадаў пра тое, як ішла праца над кнігай.
1 жніўня адзначаецца 70-годдзе мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ў гады вайны аддалі жыццё за бацькаў сем’яў і за кс. Аляксандра Зянкевіча. Сястра Марыя Стэлла і дзесяць іншых сясцёр былі расстраляны 1 жніўня 1943 г. у лесе каля Навагрудка. У жывых засталася сястра Малгажата, якая пасля гібелі сваіх паплечніц працягвала весці жыццё, поўнае веры і прысвячэння бліжнім. Catholic.by паразмаўляў з дзвюма назарэтанкамі — с. Даніэляй і с. Галінай.
22 ліпеня ў Івянцы распачалася чарговая «Музычная майстэрня». Музыка і спевы — гэта сапраўднае майстэрства. А касцёльныя песні часам як лекі для душы. У многіх з нас ёсць і свае любімыя песні. Вось толькі ці ведаем мы, хто іх напісаў? Сёння мы гутарым з ксяндзом Сяргеем Бараўнёвым, пробашчам парафіі Св. Роха ў Палачанах, аўтарам песні «Малюся за цябе, Беларусь».
Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, з 3 па 8 ліпеня знаходзіўся з візітам у Беларусі. У якасці спецыяльнага Пасланца Папы іерарх прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 400-годдзя знаходжання ў Беларусі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, што захоўваецца ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе.
Кожны год навучэнцы пятага курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзяць практыку ў парафіях дыяцэзіі, каб набрацца вопыту, паглядзець уласнымі вачыма на служэнне святара, прымяніць у жыцці набытыя ў семінарыі веды. Семінарыст Юрый Садоўскі праходзіў у гэтым годзе практыку ў гродзенскай парафіі Св. Францішка Ксавэрыя. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі і сведчаннем аб спробе данесці Хрыста людзям.
Пра візіт у Беларусь папскага легата кардынала Жана-Луі Тарана і значэнне, якое меў гэты візіт для Касцёла ў Беларусі, Сatholic.by распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Візіт у Беларусь кардынала Жана-Луі Тарана, старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, прайшоў дастаткова плённа. Легат Папы правёў сустрэчы на дзяржаўным узроўні, сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, прыняў удзел у юбілейных урачыстасцях у Будславе. Кардынал адказаў таксама на пытанні Catholic.by.
З нагоды надыходзячага юбілею 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв'ю каталіцкай газеце «Слова жыцця».
Насупраць сядзіць сівы чалавек з прыемнай усмешкай. У яго незвычайны лёс: ён жыў у розных краінах свету, яму вядома жыццё ў раскошы і балючыя чалавечыя страты. Хто ён?
У гэтым годзе 8 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Марыя прыняла на сябе адказнасць быць Маці Бога, стаўшы праз гэта Маці для ўсіх людзей. Сэрца Марыі — гэта найперш сэрца Маці.