25 ліпеня ў Маладзечне два капуцыны склалі вечныя манаскія абяцанні. Адзін з іх – маладзечанец Максім Варанюк. Ён расказаў парталу Kraj.by, як гэта – назаўсёды стаць манахам.
Спецыяльным госцем "музычнай майстэрні" і моладзевай сустрэчы ў Івянцы стаў гурт з Польшчы “Божая банда былых бандытаў”, альбо “4В”. Удзельнікі гурта – былыя наркаманы і злачынцы.
– Не заўважыць tirówkę (з польск. – дарожная прастытутка) на трасе немагчыма, – гаворыць кс. Марэк Порыжала. – Яны бачны здалёк – у яскравым адзенні, “галасуюць” на дарогах, перакрыжаваннях, чакаюць на паркінгах.
Аб тым, якія цуды здзяйсняліся дзякуючы апецы Маці Божай Будслаўскай, распавядаюць удзельнікі пілігрымкі Мінск-Будслаў.
Кожны ідзе ў пілігрымку са сваёй інтэнцыяй. Але, безумоўна, гэты час не праходзіць дарма. Для адных гэта час суцішэння і малітвы, для іншых – час сустрэцца з сябрамі і разам памаліцца і паспяваць – праславіць Бога праз Марыю, а для кагосьці, як для ўдзельніка руху “Легіён Марыі” Уладзіміра Вайцяховіча, – гэта крок навяртання.
Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пра тое, як ён прыняў гэтае прызначэнне, пра свой біскупскі дэвіз “Cui Deus est omnia sunt” (“У кім ёсць Бог, у таго ёсць усё”) і пра іншае біскуп намінат распавёў Сatholic.by.
«Зараз на трох кіруючых пасадах якраз прадстаўнікі ўсходу, цэнтру і захаду. Гэта вельмі добра. Мы павінны адзін аднаму дапамагаць і вопыт адной дыяцэзіі пераносіць у другую», — адзначыў новы Старшыня ККББ, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у інтэрв’ю для catholic.by.
Сёння ў свеце даволі распаўсюджаны розныя формы акультызму і магіі. Многія хрысціяне займаюцца пэўнымі акультнымі рэчамі, не задумваючыся аб іх шкодзе. Аб тым, якую небяспеку нясе чалавеку акультызм, мы паразмаўлялі са святаром-харызматыкам Аляксандрам Фаміных.
Да Міжнароднага дня сем’яў мы ўзялі інтэрв’ю ў Святланы Радкевіч-Манько – шматдзетнай маці з Заслаўя. Святлана Казіміраўна – маці шасці дзяцей, верніца парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі і парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
«Быць адкрытым на Бога, аддаць усё сваё жыццё ў Яго рукі, не баяцца ісці за голасам свайго сэрца…» — некалькі простых, а, можа, складаных парад для тых, хто шукае сваёй дарогі ў жыццi, дае сястра-аспірантка Вікторыя Гомза з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
«Святарства — гэта мара, якая надае сэнс майму жыццю», — дзеліцца сваімі думкамі і развагамі пра сваё пакліканне да святарства Уладзіслаў Мінько, які паходзіць з Мінска, а зараз вучыцца на трэцім курсе Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Ломжы (Польшча).
«Гэты фільм быў патрэбны для мяне самой і для нашага латышскага народа», — сказала Дзітра Смільтэна — кінапрадзюсер дакументальнага фільма «Малітва на крыжы» пра Слугу Божага Баляслава Слосканса, якая была адным з удзельнікаў сімпозіума, прысвечанага памяці гэтага чалавека, што праходзіў з 17 па 19 красавіка ў Мінску.
«У мінулым, калі адкрытае вызнанне веры ў Беларусі ўскладнялася, многія людзі захавалі свой рэлігійны скарб у сем’ях. Пры гэтым вельмі ўражвае аднаўленне хрысціянскага жыцця ў апошнія 25 гадоў», — такую думку выказаў намеснік генеральнага дырэктара дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Рэнавабіс» Герхард Альберт.
Кардынал П’етро Паралін 15 сакавіка даў інтэрв’ю каталіцкім СМІ, у якім падвёў вынікі свайго візіту ў Беларусь.