Дакумент аб прызначэнні папскага пасланніка на ўрачыстасць абвяшчэння новай катэдры Віцебскай дыяцэзіі |
Яго Эмінэнцыі Ватыкан, 16 чэрвеня 2011 г. Ваша Эмінэнцыя, Ксёндз Кардынал, з нагоды абяшчэння касцёла Езуса Міласэрнага новай катэдрай Віцебскай дыяцэзіі Святы Айцец даручае Вашай Эмінэнцыі місію перадаць Найдастойнейшаму Біскупу таго партыкулярнага Касцёла Улыдыку Уладзіславу Бліну Яго глыбокую радасць з гэтай знамянальнай падзеі і запэўніванне ў Яго духоўнай лучнасці. Найвышэйшы Пастыр узносіць да Бога адмысловы ўспамін у малітве, каб гэтая важная нагода магла дапамагчы ўсёй дыяцэзіяльнай супольнасці ўсё больш адчуваць сябе жывым Касцёлам, святыняй Бога, пабудаванай вакол Хрыста — вуглавога каменя, якога мы праслаўляем ў святой літургіі, якога наследуем на шляху выхавання ў веры і пра якога сведчым у справах дзейснай міласэрнасці. З пачуццямі бацькоўскай любові да Божай аўчарні, што ідзе ў пілігрымцы веры ў Віцебску і наваколлі, Яго Святасць выпрошвае нябеснае заступніцтва благаслаўлёнай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, і ад усяго сэрца дасылае Вашай Эмінэнцыі, Яго Эксцэленцыі Біскупу Уладзіславу Бліну, святарам, законнікам і законніцам, і ўсім вернікам сваё Апостальскае Благаслаўленне. З прыемнасцю карыстаюся нагодай, каб передаць Вашай Эмінэнцыі глыбокую пашану і адданасць. Дзяржаўны Сакратар |
Адноўлена 18.06.2011 21:33 |