У касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў конкурс нацыянальнай батлейкі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
05.01.2013 18:01 |
У Віцебску працягваецца фестываль «Дні хрысціянскай культуры». 5 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшоў конкурс нацыянальнай батлейкі. 14 парафій дыяцэзіі і дзіцячыя аб’яднанні вобласці прысвяцілі свае творчыя здольнасці адлюстраванню свята Божага Нараджэння. Цікавае выкананне батлеек, спевы калядак, нават бялюткае адзенне анёлаў, зробленае дзіцячымі рукамі з нетрадыцыйных матэрыялаў, — усё гэта ўпрыгожвала святы ў дыяцэзіі. Прафесійнае выкананне батлейкі парафіянамі з Браслава журы адзінадушна адзначыла дыпломам I ступені. А гукі скрыпак майстроў з Друі зачаравалі сваёй прыгажосцю, і немагчыма было ўстрымацца, бо спявалі не вусны — спявала душа. |
Фотарэпартаж |