Пастэрка ў Віцебску: рэальна адчуць сябе любімым дзіцём Бога |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
26.12.2012 14:39 |
Імша пастэрка — вігілійная сустрэча ўрачыстасці Божага Нараджэння — адбылася ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Касцёл нават не змог змясціць усіх жадаючых, таму некаторым прыйшлося стаць пры дзвярах. Пастэрка ў Віцебску была адметная тым, што кожнаму было дадзена не толькі зразумець, але і рэальна адчуць сябе самым любімым дзіцём Бога. Рукамі Бога на зямлі з’яўляемся мы — людзі, якія імкнуцца любіць усім сэрцам сваіх бліжніх. Асабліва ж Бог дзейнічае праз сваіх слугаў — біскупаў. Таму біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, які ўзначаліў малітву, кожнага, хто прыходзіў у касцёл, па-айцоўску вітаў, знаходзячы для ўсіх словы і гарачыя абдымкі. Некаторыя нават плакалі, бо іх даўно ніхто так не прымаў, а ў храме Божым яны сапраўды адчулі сябе любімымі. Не дзіўна, што паўставалі пытанні накшталт: «А заўтра, калі прыйдзем, нас зноў так сустрэнуць?» |
Фотарэпартаж |