У Далёкіх дні перад святам Божага Нараджэння прайшлі ў чаканні і падрыхтоўцы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
26.12.2012 17:54 |
За некалькі дзён ажыла і сцяна старога будынка, што побач з касцёлам, – ля яе змайстравалі сімвалічную Бэтлеемскую стайню. Пад кіраўніцтвам работнікаў Далёкаўскага сельскага дома культуры дарослыя і дзеці падрыхтавалі калядную пастаноўку пра тое, як сустрэча з немаўляткам Езусам можа перамяніць жыццё. Сустрэча гэтая была параўнана з чароўнай музыкай, якая напаўняе, ажыўляе, дае надзею. У святую ноч парафіяльная супольнасць, якую яшчэ больш зблізіла сумесная падрыхтоўка да свята, дзяліліся аплаткай, віншавалі адно аднаго і перапрашалі. Ірына Высоцкая (VGr) |
Фотарэпартаж |