Велікодная нядзеля (Імша ўдзень) |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 10, 34а. 37–43 Мы елі і пілі з Ім пасля ўваскрасення Яго з мёртвых Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Пётр адкрыў вусны свае і сказаў: Вы ведаеце, што адбывалася па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасля хросту, абвешчанага Янам. Як Бог намасціў Духам Святым і моцай Езуса з Назарэту, які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, апанаваных д’яблам, бо з Ім быў Бог. I мы — сведкі ўсяго, што Ён зрабіў у краіне юдэйскай і ў Ерузалеме. Яго забілі, павесіўшы Яго на дрэве. Бог уваскрасіў Яго на трэці дзень і дазволіў Яму аб’явіцца, не ўсяму народу, але нам, сведкам, выбраным спярша Богам, якія елі і пілі з Ім пасля ўваскрасення Яго з мёртвых. Наказаў нам абвяшчаць народу і сведчыць, што Ён прызначаны Богам суддзя жывых і памерлых. Пра Яго ўсе прарокі сведчаць, што кожны, хто верыць у Яго, атрымае дараванне грахоў праз імя Ягонае. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 1–2. 16–17. 22–23 (Р.: 24) Рэфрэн: Вось дзень, які Пан учыніў, будзем радавацца ў ім. 1. Хваліце Пана, бо Ён добры, * Рэфрэн: 16. Правіца Пана ўзнялася высока, * Рэфрэн: 22. Камень, адкінуты будаўнікамі, * Клс 3, 1–4 Шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў Браты: Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога; пра тое, што ў вышынях, думайце, а не пра зямное, бо вы памерлі, і жыццё вашае схавана з Хрыстом у Богу. Калі ж з’явіцца Хрыстус, жыццё вашае, тады і вы з’явіцеся разам з Ім у хвале. Гэта слова Божае. а СЕКВЕНЦЫЯ Ў радаснае свята Пасхальнай Ахвяры Адкупіў авечак Хрыстус наш бязвінны, У баі вялікім смерць жыццё сустрэла, Адкажы, Марыя, што бачыла ў дарозе? Гэтаму анёлы сведкамі там сталі: Уваскрос ўжо Хрыстус, Бог мой і Надзея, Сапраўды ўваскрос Ён — гэта цуд праўдзівы. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Кар 5, 7б–8а Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас,таму будзем святкаваць у Пану. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 20, 1–9 Трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. Пабеглі абодва разам. І другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. Тады прыйшоў за ім Сымон Пётр і ўвайшоў у магілу, і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. Тады ўвайшоў і той другі вучань, што прыбег першы да магілы, і ўбачыў, і паверыў. Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 30.03.2010 17:28 |