Панядзелак у актаве Пасхі |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 2, 14. 22–33 Гэтага Езуса ўваскрасіў Бог, чаму ўсе мы сведкі Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У дзень Пяцідзесятніцы ўстаў Пётр разам з Адзінаццаццю і прамовіў моцным голасам да іх: Мужы Ізраэля, выслухайце гэтыя словы: Езус з Назарэту быў Мужам, якога Бог паказаў вам у сіле, цудах і знаках, што Бог учыніў праз Яго сярод вас, як і самі ведаеце. Вызначаная воля і прадбачанне Божае выдала Яго, а вы, укрыжаваўшы рукамі бязбожных, забілі Яго. Але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад мукаў смерці, бо немагчыма было, каб яна трымала Яго. Давід жа гаворыць пра Яго: Я заўсёды меў Пана перад сабою, бо Ён праваруч мяне, каб я не пахіснуўся. Таму ўсцешылася сэрца маё і ўзрадаваўся язык мой, і цела маё будзе спачываць у надзеі. Бо не пакінеш душы маёй у адхлані, не дасі Святому Твайму ўбачыць тленне. Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця. Ты напоўніш мяне радасцю перад абліччам Тваім. Мужы і браты, дазвольце мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, які памёр і пахаваны, і магіла ягоная знаходзіцца сярод нас па сённяшні дзень. Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог прысягнуў яму пасадзіць на ягоным троне патомка ягонага. Ён прадбачыў і казаў пра ўваскрасенне Хрыста, што не засталася душа Яго ў адхлані, і цела Ягонае не ўбачыла тлення. Гэтага Езуса ўваскрасіў Бог, чаму ўсе мы сведкі. Вось, узнесены правіцаю Бога і, атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, Ён выявіў тое, што вы бачыце і чуеце. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 1–2а і 5. 7–8. 9–10. 11 (Р.: 1) Рэфрэн: Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся. 1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, * Рэфрэн: 7. Благаслаўляю Пана, які даў мне параду, * Рэфрэн: 9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, * Рэфрэн: 11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, * Пс 118 (117), 24 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вось дзень, які Пан учыніў, будзем радавацца ў ім і весяліцца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 28, 8–15 Паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, і там Мяне ўбачаць + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Жанчыны, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю пабеглі паведаміць вучням Ягоным. І вось Езус, выйшаўшы ім насустрач, сказаў: Вітайце. Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму. Тады кажа ім Езус: Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць. Калі яны былі ў дарозе, некаторыя з варты прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што сталася. Тыя сабраліся са старэйшынамі, параіліся і далі жаўнерам даволі шмат сярэбранікаў, кажучы: Скажыце, што вучні Ягоныя прыйшлі ўначы і выкралі Яго, калі мы спалі. І калі гэта дойдзе да вушэй намесніка, мы пераканаем яго і ўратуем вас ад непрыемнасцяў. Яны ж узялі сярэбранікі і зрабілі так, як іх навучылі. І разнеслася чутка пра гэта сярод юдэяў аж да сённяшняга дня. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 31.03.2010 15:55 |