Чацвер у актаве Пасхі |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 3, 11–26 Забілі Пачынальніка Жыцця, якога Бог уваскрасіў з мёртвых Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні, калі аздароўлены кульгавы не адступаўся ад Пятра і Яна, увесь народ у здзіўленні збегся да іх на ганак, званы Саламонавым. Убачыўшы гэта, Пётр сказаў народу: Мужы ізраэльскія, чаго здзіўляецеся гэтаму? І чаго так глядзіце на нас, быццам мы ўласнай сілаю альбо пабожнасцю зрабілі так, што ён ходзіць? Бог Абрагама, Ісаака і Якуба, Бог айцоў нашых уславіў Слугу свайго, Езуса, якога выдалі вы і адракліся ад Яго перад Пілатам, калі той вырашыў адпусціць Яго. Вы адракліся ад Святога і Справядлівага, а прасілі памілаваць злачынцу. Забілі Пачынальніка Жыцця, якога Бог уваскрасіў з мёртвых, чаго мы сведкі. І праз веру ў імя Ягонае гэтага чалавека, якога бачыце і ведаеце, імя гэтае ўмацавала. І вера, што ад Яго, дала яму гэтае аздараўленне перад усімі вамі. І цяпер, браты, я ведаю, што вы зрабілі гэта з няведання, як і кіраўнікі вашыя. А Бог здзейсніў тое, што абвяшчаў вуснамі ўсіх прарокаў, што Хрысус будзе цярпець. Дык пакайцеся і навярніцеся, каб знішчаныя былі грахі вашыя, каб прыйшла ад Пана гадзіна палёгкі, і каб прыслаў Ён вам таго, хто быў прадказаны, Езуса Хрыста, якога неба павінна было прыняць да часоў аднаўлення ўсяго, пра што спрадвеку казаў Бог вуснамі сваіх святых прарокаў. Майсей сказаў: Пан Бог дасць вам Прарока з братоў вашых; як мяне, слухайцеся Яго ва ўсім, што Ён вам скажа. І кожны, хто не паслухае таго Прарока, будзе знішчаны ў народзе. І ўсе прарокі, якія прамаўлялі з часоў Самуэля і пасля яго, абвяшчалі дні гэтыя. Вы — сыны прарокаў і запавету, які Бог заключыў з айцамі вашымі, кажучы Абрагаму: Благаслаўлёныя будуць у тваім патомстве ўсе народы зямлі. Для вас найперш Бог уваскрасіў Слугу свайго і паслаў Яго, каб Ён благаславіў вас і адвярнуў кожнага ад беззаконняў вашых. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 8, 2а і 5. 6–7. 8–9 (Р.: пар. 2аb) Рэфрэн: Па ўсёй зямлі, Божа, велічнае імя Тваё . 2. О, Пане, Божа наш, * Рэфрэн: 6. Ты ўчыніў яго мала меншым ад анёлаў, * Рэфрэн: 8. Авечак і жывёлу ўсялякую * Пс 118 (117), 24 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вось дзень, які Пан учыніў, будзем радавацца ў ім і весяліцца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 24, 35–48 Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба. Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: Спакой вам. Здзіўленыя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі. А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: Ці маеце тут што з’есці? Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі. І сказаў ім: Гэта словы Мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне. І сказаў ім: Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы – сведкі гэтага. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 31.03.2010 16:23 |