ІІ Велікодная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 5,12–16 Усё больш веруючых далучалася да Пана, мноства мужчын і жанчын Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. Рукамі апосталаў было ўчынена ў народзе шмат цудаў і знакаў. Усе разам сыходзіліся на ганак Саламона. І ніхто з астатніх не асмельваўся далучыцца да іх, а народ узвялічваў іх. Усё больш веруючых далучалася да Пана, мноства мужчын і жанчын, так што выносілі хворых на вуліцы і клалі іх на ложках і насілках, каб хоць цень Пятра, калі ён праходзіў, упала на каго-небудзь з іх. Сыходзілася таксама ў Ерузалем з навакольных мястэчках мноства людзей, якія прыносілі хворых і апанаваных нячыстымі духамі, і ўсе яны вылечваліся. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 2–4. 22–24. 25–27а (Р.: 1) Рэфрэн: Хваліце Пана, бо навекі міласэрнасць Ягоная. 2. Няхай скажа Ізраэль: Навекі міласэрнасць Ягоная. Рэфрэн: 22 Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. * Рэфрэн: 25. О Пане, збаў! О Пане, паспрыяй. * Ап 1, 9–11а. 12–13. 17–19 Быў мёртвы і вось Я жывы на векі вечныя Чытанне Кнігі Апакаліпсіса святога Яна. Я, Ян, брат ваш і саўдзельнік ва ўціску, у валадарстве і ў цярпенні Езуса, быў на востраве, званым Патмас, дзеля Божага слова і дзеля сведчання пра Езуса. Я напоўніўся Духам у дзень Пана і пачуў за сабою гучны голас, быццам трубы, які казаў: Што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі Касцёлам. Я абярнуўся, каб паглядзець, чый голас прамаўляў да мяне. І калі абярнуўся, то ўбачыў сем залатых свечнікаў, а пасярод свечнікаў кагосьці падобнага да Сына Чалавечага, апранутага ў доўгія шаты і падпяразанага на грудзях залатым пасам. Калі я ўбачыў Яго, упаў да ног Ягоных, нібы мёртвы. Ён паклаў на мяне правіцу сваю, кажучы: Не бойся, Я — першы і апошні, і жывы; і быў мёртвы, і вось жывы на векі вечныя; і маю ключы смерці і пекла. Таму напішы тое, што ты ўбачыў, і што ёсць, і што павінна стацца пасля гэтага. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 20, 29 Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне, — кажа Пан.Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 20, 19–31 Праз восем дзён прыйшоў Езус + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца. Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: Мы бачылі Пана. Але ён сказаў ім: Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу. І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: Спакой вам! Потым кажа Тамашу: Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: Пан мой і Бог мой! Езус кажа яму: Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 13:47 |