Аўторак — ІІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 4, 32–37 Адзіныя сэрцам і душою Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам і душою, і ніхто не называў уласным нічога з маёмасці сваёй, што яму належала, але ўсё ў іх было супольнае. Апосталы з вялікай моцаю давалі сведчанне пра ўваскрасенне Пана Езуса, і ўсе яны мелі вялікую ласку. Не было сярод іх нікога, хто б цярпеў нястачу, бо ўсе, хто валодаў зямлёю або дамамі, прадавалі іх і прыносілі грошы ад продажу, і клалі да ног Апосталаў. І раздавалася кожнаму паводле патрэбы ягонай. Юзаф жа, якога Апосталы называлі Барнабай, што азначае «сын суцяшэння», левіт, родам з Кіпру, прадаў зямлю, якую меў, прынёс грошы і паклаў да ног Апосталаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 93 (92), 1ab. 1c–2. 5 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан валадарыць, Ён апрануўся ў веліч. 1. Пан валадарыць, * Рэфрэн: Так сусвет умацаваў, * Рэфрэн: 5. Сведчанні Твае вельмі праўдзівыя, * Ян 3, 15 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 7b–15 Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час Езус сказаў Нікадэму: Трэба нарадзіцца нанова. Дух вее там, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, адкуль прыходзіць і куды ідзе. Так ёсць з кожным, хто нарадзіўся ад Духа. Нікадэм сказаў яму ў адказ: Як гэта можа стацца? Езус, адказваючы, сказаў яму: Ты настаўнік Ізраэля і не ведаеш гэтага? Сапраўды, сапраўды кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што ўбачылі, а сведчання нашага не прымаеце. Калі Я сказаў вам пра зямное, і вы не верыце, то як паверыце, калі скажу вам пра нябеснае? Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 14:02 |