Серада — ІІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 5, 17–26 Вось мужы, якіх вы кінулі ў вязніцу, стаяць у святыні і навучаюць народ Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Першасвятар і ўсе тыя, хто быў разам з ім, з кола садукеяў, поўныя зайздрасці, схапілі Апосталаў і кінулі іх у публічную турму. Але ноччу анёл Пана адчыніў дзверы вязніцы, вывеў іх і сказаў: Ідзіце і абвяшчайце народу ў святыні ўсе гэтыя словы жыцця. Яны ж, паслухаўшыся, увайшлі раніцай у святыню і навучалі. Першасвятар і тыя, хто быў разам з ім, прыйшлі, склікалі Высокую раду і ўсіх старэйшын сыноў Ізраэля, і паслалі ў вязніцу, каб прывялі Апосталаў. Калі ж слугі прыйшлі, не знайшлі іх у вязніцы. Вярнуўшыся, яны сказалі: Турма была замкнёнай і ў поўнай бяспецы, і варта стаяла пры дзвярах. Аднак, адчыніўшы, мы нікога там не знайшлі. Калі дазорац святыні і святары пачулі гэтыя словы, не зразумелі, што сталася. Але нехта прыбыў і сказаў ім: Вось мужы, якіх вы кінулі ў вязніцу, стаяць у святыні і навучаюць народ. Тады дазорац пайшоў са слугамі і прывёў іх без прымусу, таму што баяліся народа, каб не закідалі іх камянямі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 7а) Рэфрэн: Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * Ян 3, 16 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Бо так палюбіў свет Бог, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 16–21 Паслаў Бог Сына, каб свет быў збаўлены праз Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны, таму што не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага. А суд у тым, што святло прыйшло на свет, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, бо ўчынкі іхнія былі дрэннымі. Таму кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святла, каб не адкрыліся яго дрэнныя ўчынкі. А хто паступае па праўдзе, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 14:27 |