Субота — ІIІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 9, 31–42 Касцёл развіваўся і напаўняўся суцяшэннем Святога Духа Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Касцёл па ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі меў спакой, развіваўся і жыў у боязі перад Панам, і напаўняўся суцяшэннем Святога Духа. Калі Пётр абыходзіў усіх, прыйшоў таксама да святых, якія жылі ў Ліддзе. Там ён знайшоў аднаго чалавека па імені Энэй, які ўжо восем гадоў ляжаў у ложку спаралізаваны. Пётр сказаў яму: Энэй, Езус Хрыстус аздараўляе цябе, устань і засцялі свой ложак. І той адразу ўстаў. І бачылі яго ўсе, хто жыў у Ліддзе і Сароне, і навярнуліся да Пана. У Яфе была адна вучаніца па імені Табіта, што азначае «сарна». Яна рабіла шмат добрых учынкаў і раздавала міласціну. У тыя дні яна захварэла і памерла. Яе абмылі і паклалі ў святліцы. Лідда была недалёка ад Яфы, і калі вучні даведаліся, што Пётр там, паслалі да яго двух чалавек з просьбаю: Прыйдзі неадкладна да нас. Пётр устаў і пайшоў з імі, а калі ён прыбыў, увялі яго ў святліцу. Усе ўдовы абступілі яго з плачам і паказвалі яму тунікі і вопраткі, якія рабіла Сарна, жывучы з імі. Пётр, адправіўшы ўсіх са святліцы, стаў на калені і памаліўся. Затым звярнуўся да цела і сказаў: Табіта, устань. Яна адкрыла свае вочы і, убачыўшы Пятра, села. Ён падаў ёй руку і падняў яе. Паклікаў святых і ўдоваў, і яны ўбачылі яе жывую. Пра гэта стала вядома ва ўсёй Яфе, і многія паверылі ў Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 116B (115), 12–13. 14–15. 16–17 (Р.: 12) Рэфрэн: Чым аддзячу я Пану за ўсе Яго дабрадзействы? 12. Чым аддзячу я Пану * Рэфрэн: 14. Выканаю абяцанні свае, дадзеныя Пану, * Рэфрэн: 16. Я слуга Твой, сын слугі Тваёй, * Ян 6, 63b, 68b Словы Твае, Пане, ёсць духам і жыццём, Ты маеш словы жыцця вечнага. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 60–69 Да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць? Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць духам і жыццём. Аднак ёсць між вас тыя, хто не верыць. Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. І сказаў: Для таго Я сказаў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом. З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. Тады Езус сказаў Дванаццаці: Ці вы таксама хочаце адысці? Адказаў Яму Сымон Пётр: Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага. А мы паверылі і спазналі, што Ты ёсць Святы Бога. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 08.04.2010 17:46 |