Серада — ІIІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 8, 1b–8 Хадзілі, абвяшчаючы слова Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У той дзень пачалося вялікае ганенне Касцёла ў Ерузалеме. Усе, акрамя Апосталаў, разышліся па краінах Юдэі і Самарыі. А пабожныя людзі пахавалі Стэфана і ўчынілі вялікі плач па ім. А Саўл нішчыў Касцёл, уваходзіў у дамы, забіраючы мужчын і жанчын і кідаючы іх у вязніцу. Тыя ж, хто рассеяўся, хадзілі, абвяшчаючы слова. Філіп жа прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста. А людзі згодна слухалі, што казаў Філіп, чуючы і бачучы ўчыненыя Ім цуды. Бо з многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, і шмат спаралізаваных і кульгавых было аздароўлена. І сталася вялікая радасць у гэтым горадзе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 66 (65), 1–3а. 4–5. 6–7а (Р.: 1) Рэфрэн: Усклікні Богу, уся зямля. 1. Усклікні Богу, уся зямля. * Рэфрэн: 4. Няхай паклоніцца Табе ўся зямля і спявае Табе, * Рэфрэн: 6. Ён змяніў мора ў сушу, * Ян 6, 40 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Кожны, хто верыць у Сына Божага, мае жыццё вечнае. І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 35–40 Такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына, меў жыццё вечнае + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў народу: Я ёсць хлеб жыцця; хто да Мяне прыходзіць, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць. Але Я сказаў вам: хоць вы і бачылі Мяне, але не верыце. Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, Я не адкіну, бо Я сышоў з неба не для таго, каб чыніць сваю волю, але волю таго, хто Мяне паслаў. А воля таго, хто паслаў Мяне, такая, каб з усяго, што Ён даў Мне, Я нічога не страціў, але каб уваскрасіў у апошні дзень. Бо такая воля Айца Майго, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыццё вечнае. І Я ўваскрашу яго ў апошні дзень. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 17:45 |