Панядзелак — ІIІ Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 6, 8–15 Не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу. Некаторыя з сінагогі, называнай лібертынскай і кірынэйскай, і александрыйскай, і некаторыя з Кілікіі і Азіі паўсталі і пачалі спрачацца са Стэфанам. Але не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў. Тады яны падгаварылі людзей, каб казалі: Мы чулі, як ён блюзнерыць супраць Майсея і Бога. І падбухторылі народ, старэйшых і кніжнікаў, і напаўшы, схапілі яго і павялі на месца пасяджэнняў. Паставілі ілжывых сведкаў, якія казалі: Гэты чалавек не перастае блюзнерыць супраць святога месца і Закона. Мы чулі, як ён казаў, што гэты Езус з Назарэту зруйнуе гэтае месца і зменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей. І ўсе, хто сядзеў у Вялікай радзе, уважліва глядзелі на яго і бачылі аблічча ягонае, падобнае да аблічча анёла. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 23–24. 26–27. 29–30 (Р.: 1b) Рэфрэн: Шчаслівыя, хто паступае па Закону Пана. 23. Хоць сядзяць князі і гавораць супраць мяне, * Рэфрэн: 26. Дарогі свае абвясціў я, і Ты мне адказаў. * Рэфрэн: 29. Аддалі ад мяне шлях падману * Мц 4, 4b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Не хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсялякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 6, 22–29 Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. Пасля таго, як Езус насыціў пяць тысяч чалавек, вучні Ягоныя ўбачылі, як Ён ішоў па моры. На наступны дзень народ, які заставаўся на другім беразе мора, заўважыў, што там быў толькі адзін човен, і што Езус не сядаў у човен разам з вучнямі, але яны адплылі адны. Тым часам, непадалёк ад таго месца, дзе спажывалі хлеб пасля падзякі Пана, прыбылі з Тыберыяды іншыя чаўны. І калі людзі ўбачылі, што тут няма ні Езуса, ні Ягоных вучняў, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса. Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў сюды? Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі цуды, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. Клапаціцеся не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец. А яны сказалі Яму: Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя? Езус адказаў ім: У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 07.04.2010 17:36 |