ІV Велікодная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 2, 14а. 36–41 Бог зрабіў Яго і Панам, і Месіяй Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У дзень Пяцідзесятніцы ўстаў Пётр разам з Адзінаццаццю і прамовіў моцным голасам да іх: Няхай кожны дом Ізраэля цвёрда ведае, што гэтага Езуса, якога вы ўкрыжавалі, Бог зрабіў і Панам, і Месіяй. Калі ж пачулі гэта, змягчэла сэрца іхняе і яны сказалі Пятру і астатнім Апосталам: Што нам рабіць, браты? Сказаў ім Пётр: Пакайцеся і няхай кожны з вас ахрысціцца ў імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння грахоў вашых, і атрымаеце дар Духа Святога. Бо вам належыць абяцанне і дзецям вашым, і ўсім тым, хто далёка, каго толькі пакліча Пан Бог наш. І многімі іншымі словамі ён сведчыў і навучаў, кажучы: Ратуйцеся ад гэтага падступнага пакалення. Тыя ж, хто прыняў слова ягонае, ахрысціліся. І далучылася ў гэты дзень да іх каля трох тысяч душ. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23(22), 1–3а. 3b–4. 5. 6 (Р.: 1) Рэфрэн: Пан — пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы 1. Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы, * Рэфрэн: Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці * Рэфрэн: 5. Ты стол для мяне накрываеш * Рэфрэн: 6. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною * 1 П 2, 20b–25 Вы вярнуліся да Пастыра і Ахоўніка душ вашых Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Калі чыніце дабро і церпіце, то маеце ласку ў Бога. Бо вы для таго пакліканы; бо і Хрыстус цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб вы ішлі следам за Ім. Ён не ўчыніў ніякага граху і не было падману ў вуснах Ягоных. Ён, калі Яму зласловілі, не зласловіў у адказ, калі цярпеў, не пагражаў, але давяраў сябе таму, хто судзіць справядліва. Ён сам, у сваім целе ўзнёс грахі нашыя на дрэва, каб мы, пазбыўшыся грахоў, жылі дзеля справядлівасці. Ранамі Яго вы аздароўленыя. Бо вы былі, як авечкі, што заблукалі, але цяпер вы вярнуліся да Пастыра і Ахоўніка душ вашых. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМЯн 10, 14 Я — добры пастыр, — кажа Пан, —і ведаю авечак маіх, а мае ведаюць Мяне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 10, 1–10 Я — брама для авечак + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але залазіць інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых. Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім. Езус зноў сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я — брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я — брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 13:07 |