Субота — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 16, 1–10 Прыйдзі ў Македонію і дапамажы нам Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Павел прыбыў у Дэрбэ і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, па імені Цімафей, сын жанчыны юдэйкі, якая паверыла, і бацькі грэка. Браты ў Лістры і Іконіі добра сведчылі пра яго. Таму Павел захацеў узяць яго з сабою, і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля юдэяў, якія былі ў тых мясцінах. Бо ўсе ведалі, што бацька ягоны быў грэкам. Калі праходзілі праз гарады, наказвалі вернікам захоўваць пастановы, прынятыя Апосталамі і старэйшымі ў Ерузалеме. Касцёлы ж умацоўваліся ў веры і штодня ўзрасталі ў колькасці. Прайшлі Фрыгію і краіну Галатаў, і Дух Святы стрымліваў іх ад абвяшчэння слова ў Азіі. Прыйшоўшы ў Мізію, спрабавалі ісці ў Бітынію, але Дух Езуса не дазволіў ім. Тады яны прайшлі Мізію і сышлі ў Трааду. І меў Павел уначы аб’яўленне: стаяў перад ім чалавек, нейкі македонец, і прасіў яго, кажучы: Прыйдзі ў Македонію і дапамажы нам. Пасля гэтага аб’яўлення мы адразу вырашылі адправіцца ў Македонію, упэўненыя, што Бог паклікаў нас абвяшчаць там Евангелле. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 100 (99), 2. 3. 5 (Р.: 2а) Рэфрэн: Усклікай Пану, уся зямля. 2. Усклікай Пану, уся зямля, * Рэфрэн: 3. Ведайце, што Пан ёсць Богам, * Рэфрэн: 5. Бо Пан ёсць добры, * Клс 3, 1 Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 18–21 Вы не са свету, бо Я выбраў вас са свету + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што свет узненавідзеў Мяне раней за вас. Калі б вы былі са свету, свет любіў бы вас, як сваё. А паколькі вы не са свету, бо Я выбраў вас са свету, таму свет і ненавідзіць вас. Памятайце пра слова, якое Я сказаў вам: слуга не большы за свайго гаспадара. Калі Мяне пераследавалі, то і вас будуць пераследаваць. Калі слова Маё захавалі, то і вашае захаваюць. Але ўсё гэта будуць рабіць вам за імя Маё, бо не ведаюць таго, хто паслаў Мяне. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 17:11 |