Пятніца — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 15, 22–31 Дух Святы і мы пастанавілі не ўскладаць на вас болей ніякага цяжару, акрамя таго, што неабходна Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Апосталы і старэйшыя разам з усім Касцёлам, выбраўшы сярод сябе Юду, званага Барсабам, і Сілу – мужоў, якія былі першымі сярод братоў, пастанавілі паслаць іх у Антыёхію з Паўлам і Барнабаю. І праз іх выслалі такі ліст: Апосталы і старэйшыя браты вітаюць братоў язычніцкага паходжання ў Антыёхіі, Сірыі і Кілікіі. Мы пачулі, што некаторыя з нас адправіліся без нашага даручэння і ўстрывожылі вас словамі, пахіснуўшы вашыя душы. Таму мы згодна пастанавілі выбраць мужоў і паслаць іх да вас з нашымі ўмілаванымі Барнабам і Паўлам, людзьмі, якія аддаюць жыццё сваё дзеля імя Пана нашага Езуса Хрыста. Мы паслалі да вас Юду і Сілу, якія абвесцяць вам тое самае словамі. Бо Дух Святы і мы пастанавілі не ўскладаць на вас болей ніякага цяжару, акрамя таго, што неабходна: устрымлівайцеся ад ахвяраў ідалам і ад крыві, ад таго, што задушана, і ад распусты. Калі будзеце ўстрымлівацца ад гэтага, добра зробіце. Бывайце здаровы. Пасланцы прыйшлі ў Антыёхію і, склікаўшы людзей, аддалі ліст. Калі яго прачыталі, узрадаваліся гэтаму заахвочванню. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 57 (56), 8–9. 10–12 (Р.: 10а) Рэфрэн: Буду славіць Цябе між народамі, Пане. 8. Гатовае сэрца маё, Пане, гатовае сэрца маё, * Рэфрэн: 10. Буду славіць Цябе між народамі, Пане, + Ян 15, 15b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я ж назваў сябрамі вас, — кажа Пан, — бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 12–17 Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас. Ніхто не мае большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх. Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам. Я ўжо не называю вас слугамі, бо слуга не ведае, што робіць ягоны гаспадар. Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам. Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў. Каб Айцец даў вам тое, чаго толькі папросіце ў імя Маё. Гэта наказваю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 17:07 |