Чацвер — V Велікодны тыдзень |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 15, 7–21 Я лічу, што не трэба абцяжарваць тых язычнікаў, якія навяртаюцца да Бога Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Калі паўстала вялікая спрэчка, Пётр устаў і сказаў Апосталам і прэзбітэрам: Браты, вы ведаеце, што з даўніх дзён Бог выбраў мяне сярод вас, каб язычнікі з маіх вуснаў пачулі слова Евангелля і паверылі. І Бог, які ведае сэрцы, засведчыў перад імі, даўшы ім, як і нам, Духа Святога. І не зрабіў ніякай розніцы паміж намі ды імі і праз веру ачысціў іхнія сэрцы. Навошта ж цяпер выпрабоўваеце Бога, ускладаючы вучням на шыю ярмо, якое не маглі несці ні айцы нашыя, ні мы? Але мы верым, што ласкаю Пана Езуса мы будзем збаўленыя таксама, як і яны. Замоўклі ўсе сабраныя і слухалі апавяданне Барнабы і Паўла пра тое, як шмат знакаў і цудаў учыніў Бог праз іх сярод язычнікаў. Калі яны скончылі, загаварыў Якуб, кажучы: Браты, паслухайце мяне. Сымон расказаў, як Бог спачатку паглядзеў на язычнікаў, каб выбраць з іх народ для свайго імя. І з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана: Потым вярнуся і адбудую заняпалы шацёр Давіда, і адбудую руіны яго і пастаўлю нанова, каб астатнія людзі шукалі Пана, і ўсе народы, над якімі заклікаюць імя Маё, — кажа Пан, які чыніць гэтыя справы, вядомыя спрадвеку. Таму я лічу, што не трэба абцяжарваць тых язычнікаў, якія навяртаюцца да Бога, але трэба напісаць ім, каб яны ўстрымліваліся ад брыдоты ідалаў, ад распусты, ад таго, што задушана, і ад крыві. Бо з даўніх часоў ёсць у кожным горадзе тыя, хто кожную суботу абвяшчае і чытае Майсея ў сінагогах. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 96 (95), 1–2а. 2b–3. 10 (Р.: пар. 3) Рэфрэн: Апавядайце між народамі пра цуды Пана. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: Абвяшчайце з дня ў дзень Яго збаўленне. * Рэфрэн: 10. Кажыце між плямёнамі:* Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, — і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 9–11 Заставайцеся ў Маёй любові, каб радасць вашая была поўнай + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Як Мяне палюбіў Айцец, так і Я палюбіў вас. Заставайцеся ў Маёй любові. Калі будзеце захоўваць Мае запаведзі, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 09.04.2010 17:03 |